I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

выплывае наверх, пырскаецца i як у гэтых пырсках ламаецца на аськепкi сонца. Дарослыя-ж будуць купацца-мыцца ўвечары, калi сьцямнее i можна будзе лезьцi ў ваду голым, бяз трусiкаў - такiх рэчаў тут нi ў кога няма. Яна таксама - бачу па ёй - хацела-б плёхацца разам з малымi, каб толькi ў тым купеле былi адны дзяўчынкi i ня было хлопчыкаў. Яна стаiць там, унiзе на беразе, i прыглядаецца - дзiўна! - якраз да хлопчыкаў, асаблiва, калi яны, голыя i загарэлыя, вылазяць на бераг. Час-ад-часу - я гэта бачу - яна кiне на мяне няўпрыкмяць свой сарамлiвы погляд. Але я сябе ня выдаю, што прыкмячаю гэта. Яна там, унiзе, на поплаве, не адна - з ёю гусi, цэлы статак. У руках трымае доўгую хварасьцiну - кiруе ёю гусей. На галаве ў яе гарыць чырвоны банцiк, коскi зьвiсаюць да пояса. Зiрк - як у Божай Мацеры: выразьлiва ясны, кiдкi i як-бы задуменна-засмучаны. Гэта калi яна глядзiць прама на цябе. Зiркне-ж збочлiва - як апалiць. Яна ўся пайшла ў матку - у маткi-ж таксама лахматыя, з роськiдам, бровы, чорныя, як воранава крыло. З-пад iх зораць на цябе прадонныя вочы, гульлiва-мiтусьлiвыя. Завуць ейную мацi Хiмай. У Мокрым яна адна такая. Гавораць, што свой пачатак Хiма ўзяла ад маладога цыгана-ганчара, што езьдзiў па ваколiчных вёсках з гаршкамi i, бывала, спыняўся нанач у ейных, Хiмiных, бацькоў. Дачцы-ж, хоць яна й пайшла ў матку, дадалiся яшчэ й бацькавы рысы - выйшла прывабная харашуня, што й стаiць вось цяпер перада мною ўнiзе з статкам гусей i хварасьцiнай у руках. Мой знаёмы, настаўнiк Вяркееў, з якiм я сябрую, неяк сказаў мне, што ў ягоным трэйцiм класе сярод дзяўчынак - яна самая прыгожая, хоць i не самая пасьпяховая i што з ёю трэба займацца дадаткова. (Бацькi вучняў казалi мне, што Вяркееў спамiж настаўнiкаў найбольш адукаваны ч
1 2 3 4 5 6 ... 268 269
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...