I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

нчужак i iншых прыхлябацеляў, уключна з самiм старшынём сельсавету. Бывае нават, што яны зачыняюцца, каб нiхто не перашкаджаў iм "разгавецца", як яны ахрысьцiлi выпiўку нахаду. Я застаўся адзiн пасярод вулiцы, ня ведаючы, куды мне пайсьцi. Сельсавет i розныя ўпаўнаважаныя мяне ня надта цiкавяць. Я аглядаюся назад, цi ня гонiць дахаты гусей Дуся. Яна ня мiнула-б гэтай дарогi, дзе я стаю цяпер - гэта якраз дарога да яе хаты. Да Вяркеева - ня ведаю, чаму - у мяне варухнулася няпрыязьнь, а то й варожасьць, i мне трэба было неяк збавiцца ад такога пачуцьця. Я хацеў заглушыць гэтае пачуцьцё стрэчаю з ёю. Я-ж i стаяў на мосьце, узвышаў сябе ёю, каб утаймаваць у сваёй душы разлад, якi я адчуў, прыехаўшы з Менску, разлад, што паўстаў у мяне цi то ад чытаньня розных - у тым лiку забароненых - кнiг, цi таму, што мне ў вёсцы няма чаго рабiць. Я ўжо адарваўся ад яе. Я не гарадскi i не вясковы. Я не магу глядзець на сваiх бацькоў i на сястру, як яны ўбiваюцца ў калгасе на агульных работах. Праўда, як я прыехаў з вучобы дахаты, бацьку ўжо не пасылаюць кожны дзень з касою, даюць лягчэйшую працу - вiдаць, лiчацца са мною. Бацька з мацi ўвечары валочаць на сабе барану, абрабляюць за хатаю свае соткi. Мяне не чапаюць. Я магу не рабiць, я ўжо госьць, я нiбы ўжо чужы, i мне ад такога адчуваньня не па сабе. Мяне шкадуюць, але вонкава гэтага не выяўляюць. Чытаньне - я й на канiкулах заўсёды чытаю - чытаньне перарабiла мяне, наставiла на нейкi iншы, больш iдэальны сьвет, на больш прыгожае ў сьвеце i я знаходжуся ў пошуках гэтага лятуценнага сьвету. Адсюль зьявiлася патрэба ў ёй. Вось i яна сама - мусiць, мацi паклiкала яе на абед, i яна гонiць гусей дахады. Яны, паслухмяныя цяпер, iдуць стройнаю чародкаю самi - iх ня трэба падганяць. Яна йдзе з
1 4 3 4 5 6 7 8 9 ... 268 269
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...