I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

Вырашыў, гавару мацi, не паказвацца яму. Мацi толькi: "Як-жа ты пойдзеш ня еўшы?" Пра гэта, мацi, ня турбуйся, гавару. Вось што вам сказаць, як прыйдзе ён? Скажаце яму, што яшчэ не гатовы я да такой сустрэчы. Або, мама, i яшчэ больш ясна скажэце яму, што я не хачу бачыць яго. Што-ж тут хавацца. Я не хачу, каб ён чапляўся да вас. Я хачу ўзяць усё на сябе. Каб вы былi тут нi пры чым. Выйшаў з хаты, перайшоў вулiцу. Ад вулiцы адразу-ж пачынаецца спад на рэчку i я ня йду, а проста качуся ўнiз, каб мяне нiхто ня прыкмецiў. Я ўжо на рэчцы, сярод утульных хмызьнякоў. Чакаю, пакуль пацямнее больш. Дый Дуся пэўна яшчэ вячэрае. Не гатова. Але мяне бярэ нясьцерп. Пераходжу па кладцы рэчку. Узыходжу на ўзлобак - Дусiн агарод. Станаўлюся пад яблыняй, што спусьцiла свае абцяжаныя галiны амаль да самае зямлi. Адсюль я пабачу, як Дуся будзе выходзiць з хаты ў клець. А калi i не пабачу, дык пачую, як яна стукне дзьвярыма, зачыняючы iх за сабою. Я буду ведаць, што яна ў клецi. Ужо, як мае быць, сьцямнела. Ужо час Дусi выходзiць. I вось - у iхнай хаце адчыняюцца дзьверы. Дуся? Не. Чую гаворку Хiмы: "Запазьнiлася падаiць цябе, мая ты кароўка. Нацерпiлася, бедная". У даёнку цыркнулi першыя струмкi мала
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...