6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Восеньскiя вакацыi (на белорусском языке)
Автор(ы): Винцесь Мудров
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/vosen_skia-vakacii-_na-belorusskom-azike_-201905.html
Вiнцэсь Мудроў Восеньскiя вакацыi (З аповедаў пра Ваню Бянькова) I Першымi днямi лiстапада сямнаццацiгадовы Ваня Бянькоў прыехаў дадому, у вёску Бычкi Азярышчанскага раёну. Ваня вось ужо трэцi год вучыўся ў адным з баранавiцкiх ПТВ i, адпрацаваўшы са сваёй групай два месяцы на ўборцы лёну, зарабiў такiм чынам пяць дзён адпачынку.
Убiўшыся ў родную хату, хлопец праспаў цэлыя соднi, потым паўдня адваляўся ў ложку i падняўся толькi тады, калi мацi, Ларыса Пятроўна, сьцягнула зь яго коўдру i жартам агрэла падушкай па галаве.
- Мандрык тут, цi зьехаў куды? - запытаўся Iван, падлiваючы цёплай вады ў рукамыйнiк.
Лёшка Мандрык быў вядомы на ўсю вёску бандзюк - улетку Iван з-за яго ледзь не патрапiў у вязьнiцу, i Ларыса Пятроўна заўсёды хмурнела, калi чула гэтае прозьвiшча.
- Зьнiк недзе... Мандрычыха казала - паехаў на трактарыста вучыцца, - мацi падхапiла рагач, выцягнула зь печы чыгунок з гарачаю бульбаю, - а можа, дзе ў турме сядзiць - за яго дужа не бярыся.

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -