Лябёдку выносiлi з кiнабудкi, i, падпёршы рукою рухавыя пашчанкi, зiрнуў у вакно.
За вакном, у сутоньнi пахмурнага восеньскага дня, хiталася на ветры згалелая яблыня, а на яблынi, на самай высокай яе галiнцы, дрыжэй ад холаду самотны яблык. Яблык быў зьмерзлы, зморшчаны, i, пазiраючы на яго, Iван са скрухаю падумаў, што пройдуць тры днi i давядзецца зноўку зьбiрацца ў дарогу, каб ехаць у праклятушчыя Баранавiчы. Тры днi... i зноўку будзе халодны вагон, зноўку будуць бясконца ляпаць дзьверы, i ён, седзячы на бакавым месцы ля прыбiральнi, будзе стукацца патылiцай аб стоп-кран, аж пакуль у вачах хваравiтым трызьненьнем не паўстане будынак баранавiцкага вакзалу.
Хлопец уздыхнуў, захрабусьцеў кiслым агурком i адчуў раптам, як штосьцi мяккае i цёплае кранулася лыткi. Iван зiрнуў пад ногi i ўбачыў ката Барыса. Барыс пацёрся трохi аб ягоную лытку, пацягнуўся, наставiў на Iвана круглявыя вочы. Давялося кiнуць на падлогу кавалак бульбiны, але Барыс на такi пачастунак нават не глянуў.
- Зажэрся ты, братка! Цябе б, бляха, у Баранавiчы, у iнтэрнат, - прамовiў Iван, i кот, згаджаючыся з такiмi словамi, вякнуў ды паглядзеў на дзьверы.
Iван выпусьцiў ката на двор, удыхнуў празь дзьвярную прой

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -