Трагедыя майго настаўнiка читать онлайн

Скачать книгу Трагедыя майго настаўнiка

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Трагедыя майго настаўнiка
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/tragedia-maygo-nasta_nika-204130.html

Кузьма Чорны
Трагедыя майго настаўнiка
Найдрабнейшае калiва травы - незаўважанае цi даўно забытае, - i яно можа калi-небудзь увайсцi раптам у жыццё чалавека, заняць увагу i думкi. I няма тае рамы, у якую можна было б, нават самаму моцнаму з моцных, увагнаць гэтую з'яву з малым калiвам травы. А якую адлегласць трэба вымераць ад травы да чалавека?!
Аб трагедыi аднаго старога чалавека, майго былога настаўнiка чатырох правiлаў арыфметыкi, паведамiў мне яго лiст. Я атрымаў яго ў летнi дзень, пад вечар.
"Прыйшлося мне давесцi да вашага ведама, што я ажанiўся, - пiсаў ён. Жонка мая - вельмi маладая, прыгожая, слаўная i добрая; яна мяне вельмi глядзiць, шкадуе i любiць, хоць мне i пайшоў ужо шэсцьдзесят чацвёрты год. Я яе вельмi люблю, але жыць з ёю мне цяжка, бо дзецi мае, Клаўдзя i Ваця, мне жыць не даюць. Яны мяне i яе выганяюць з хаты i намагаюцца, каб я браў з ёю разлуку. Кажуць, што мне даўно пара ўмiраць, а я ажанiўся. Я не дамагаюся пашаны да мяне як да бацькi, я толькi клапачуся, каб як ёй пражыць разам са мною. А яна жыве i начуе ў суседкi, бо яны не пускаюць яе нават на парог дома. Яны кажуць, што я iм свет завязаў, а тут, удумаўшыся, як я яго iм мог завязаць, калi гэта яны свет мне завязалi, не даючы спакойна пражыць да канца жыцця майго. Яна цяпер ходзiць да людзей на работу i кормiць мяне. Дык от я, ваш даўнейшы настаўнiк, i зварочваюся да вас як да свайго даўнейшага вучня, каб вы паклапацiлiся аба мне i дапамаглi мне дастаць пасаду настаўнiка. Хоць я ўжо год восем i не працую настаўнiк
1 2 3 4 5 6 7
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...