Плата (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Плата (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Плата (на белорусском языке)
Автор(ы): Эллин Стенли
Жанр: Детектив
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/plata_na_belorusskom_azike_-8703.html

6lib.ru – Электронная Библиотека
Название книги: Плата (на белорусском языке)
Автор(ы): Эллин Стенли
Жанр: Детектив
Адрес книги: http://www.6lib.ru/8703-plata_na_belorusskom_azike_.html
-
Эллин Стенли
Плата (на белорусском языке)
Стэнлi Элiн
ПЛАТА
Чацвёра на борце «Бялiнды II» сачылi за верталётам берагавой аховы, якi са стракатаннем ляцеў у паўднёвым кiрунку, патрулюючы ўзбярэжжа Маямi-Бiч.
– Зручная штучка, – сказаў Бродэрык, а Ейц, як заўсёды, падтакнуў шэфу.
– Вельмi зручная.
– Гледзячы для чаго, – кiсла заўважыў Дэл i зiрнуў на Чэпi, якi адмоўчваўся.
Бродэрыку i Ейцу было гадоў па сорак пяць, абодва – мажныя, з жыватамi, якiя выпучвалiся пад марскiмi кiцелямi. Чэпi i Дэлу крыху за дваццаць. На стройных фiгурах – толькi плаўкi. Бродэрык скоса зiрнуў падобнымi на шкляныя колеру кукурузнага вiскi вачыма на гадзiннiк.
– Трыццаць пяць хвiлiн. Мiнулы раз было трыццаць тры. Для большай пэўнасцi хай будзе нават паўгадзiны. – Ён абвёў позiркам зверху ўнiз постаць Чэпi. – Ты ўпэўнены, што паспееш за такi час?
– Паспею, – адказаў Чэпi i зноў пачаў тачыць лязо складанага нажа аб камень, якi Бродэрык адшукаў недзе на вельбоце. Лязо, даўжынёй дзесяць сантыметраў, было падобна на лязо паляўнiчага нажа.
Бродэрык, круцячы штурвал адной рукой, прывёў вельбот у раўнавагу, скiраваўшы нос наперарэз хвалям у бок берага, i перайшоў амаль на халасты ход.
– Ты абсалютна ўпэўнены?
– Ну, ты ж чуў, што ён сказаў. Якога чорта ты назаляеш?
– Таму што мы зводзiм да мiнiмуму элемент адгаворкi, – адказаў Ейц. Ён быў такi ж жалезабетонны, як i Бродэрык, а
1 2 3 4 5 6 ... 12 13
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...