6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)
Автор(ы): Бах Ричард
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/hayka-pa-imeni-djonatan-livingstan-_na-belorusskom-azike_-201717.html
Рычард Бах ЧАЙКА ПА IМЕНI ДЖОНАТАН ЛIВIНГСТАН Сапраўднаму Джонатану Чайцы,
якi жыве ў кожным з нас ЧАСТКА ПЕРШАЯ Была ранiца, сонца толькi што ўзышло i золатам пералiвалася на невялiкiх марскiх хвалях.
За мiлю ад берага з рыбацкага судна раскiдалi прынаду; вестка пра гэта адразу данеслася да Чарады, i тысяча чаек зляцелася сюды, каб у бойцы або хiтрыкамi раздабыць сабе хоць крыху харчу. Надышоў новы поўны клопатаў i турбот дзень.
I толькi чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан у самотнай адзiноце воддаль ад карабля i ад берага практыкавалася ў палётах. На вышынi ста футаў Джонатан апусцiў свае перапончатыя лапы, узняў угору дзюбу i, напружыўшы ўсю сiлу, перамагаючы боль, стараўся трымаць крылы выгнутымi дугой. Гэтакi выгiн даваў магчымасць зменшыць хуткасць, i цяпер ён ляцеў так павольна, што вецер у твар адчуваўся як лёгкi шэпт, а акiян, здавалася, замёр на месцы. Ад неймавернага намагання вочы ў Джонатана звузiлiся, у яго заняло дух, ён выгiнаў крылы яшчэ... яшчэ... яшчэ на адзiн дзюйм, i тады пер'е на iм стала дыбам, ён быццам спатыкнуўся i... упаў.
Чайкi, як вядома, нiколi не спыняюцца ў палёце. Для iх спынiцца ў паветры - няслава, сорам i ганьба.
Але Джонатан Лiвiнгстан, якi, анi не саромеючыся, зноў i зноў аж да напружанага трымцення выгiнаў крылы i запавольваў палёт да замiрання на месцы, быў незвычайны птах.
У большасцi чаек палёт служыць толькi для сама элементарнага: дабрацца ад зямлi да харчу i вярнуцца назад. Для большасцi чаек значэнне мае не па

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -