Доўгi пакой (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Доўгi пакой (на белорусском языке)

ам нi было, я ведаю, што Монiка па-ранейшаму мяне ненавiдзiць i вiнавацiць за ўсё, што не атрымалася ў яе жыццi. Некалькi год таму заявiла знаёмым, што жадае маёй смерцi.
- Капiтан, а цi трэба вам iсцi на вяселле?
- Ну, вядома, трэба. Калi б я i адмовiўся iсцi, дык толькi з-за Монiкi. Ва ўсякiм разе - я хоць на некалькi хвiлiн павiнен там паказацца, - сказаў з сумнай усмешкай Леапольд. - Вiдаць, таму я ўсё табе i расказваю, Флетчэр. Хачу папрасiць аказаць мне адну паслугу.
- Усё што трэба, капiтан. Вы ж ведаеце.
- Ведаю, што гэта падобна на дзiцячую гульню, але хацеў бы, каб мы паехалi туды разам. Скажу, што на рабоце i магу пабыць толькi некалькi хвiлiн. Калi хочаш, можаш пачакаць у машыне. Ва ўсялякiм выпадку яны цябе ўбачаць i павераць маiм тлумачэнням.
Флетчэр разумеў важнасць усяго гэтага для Леапольда i бачыў, колькi яму спатрэбiлася намаганняў, каб звярнуцца з такой просьбай.
- Абавязкова, - сказаў ён. - Буду рады. Калi ўсё гэта адбудзецца?
- У наступную суботу. Пасля абеду, на ферме "Вячэрняя зара". Да гэтага Леапольд толькi аднойчы быў на ферме "Вячэрняя зара", на вяселлi аднаго палiцэйскага, да якога ставiўся з асаблiвай сiмпатыяй. Ферма знаходзiлася ў лагчыне, у самым канцы асфальтаванай дарогi, i ўяўляла сабой некалькi хаатычна пастаўленых будынкаў, за якiмi адкрываўся вiд на парослую лесам далiну i цiхую рэчку. Калi гэта месца i было некалi фермай, дык, вiдаць, вельмi даўно. Як для вяселляў i праводзiн на пенсiю, месца было проста iдэальнае. Галоўны будынак уяўляў сабой агромнiсты квадратны пакой, якi можна было падзялiць на чатыры меншыя памяшканнi перагародкамi, што складалiся як гармонiк.
Для прыёму з нагоды вяселля Вiкi Нэльсан i Тэда Мора занялi тры чвэрцi залы, i толькi апошняя перагародка была
1 2 3 4 5 6 ... 23 24
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...