што ў вас ёсць пляменнiца.
- Вучылася ў iншым горадзе ў каледжы. Яе завуць Вiкi Нэльсан, i выходзiць яна за маладога адваката па прозвiшчы Мор. I вось Монiка прыязджае сюды на Ўсход, каб пабыць на вяселлi.
- Я нават не ведаў яе iмя, - заўважыў Флетчэр, глынуўшы кавы. - Вы не бачылiся пасля разводу?
Леапольд адмоўна пахiтаў галавой.
- Не, на працягу ўсiх пятнаццацi год. Атрымалася ўсё неяк недарэчна. Яна хацела быць кiназоркай, а пятнаццаць год таму, здаецца, многiя дзяўчаты ўсё яшчэ марылi стаць кiназоркамi. Монiка была кемлiвая i вельмi мiлавiдная жанчына, але, вiдаць, не прыгажэйшая за сотнi iншых, якiя ў той час з'яўлялiся ў Галiвудзе. Я тады толькi пачынаў службу ў палiцыi, i перспектывы здавалiся даволi аптымiстычнымi. Было б глупствам кiнуць усё i ехаць у Калiфорнiю, павiнуючыся яе вар'яцкiм фантазiям. Ну, дык вось, хутка фантазii ператварылiся ў iдэi фiкс, i ад гэтага зрабiлася зусiм невыносна. Цэлымi днямi яна не вылазiла з кiнатэатраў, а вечары праседжвала ля тэлевiзара, гледзячы старыя фiльмы. Нарэшце, калi я канчаткова адмовiўся ехаць з ёю на Захад, яна проста кiнула мяне.
- Што, проста вось так i пайшла з дому?
Леапольд кiўнуў галавой.
- Шчасце, што ў нас не было дзяцей. Чуў, што яна атрымала некалькi дробных роляў як статыстка, выконвала нейкую там тэхнiчную работу за кадрам. Потым, вiдавочна, яе напаткаў псiхiчны разлад. Праз год я атрымаў афiцыйнае паведамленне аб скасаваннi шлюбу. Да мяне дайшлi весткi, што яна ачуняла i зноў пачала працаваць, выйшла, здаецца, другi раз замуж, але няўдала.
- Навошта ёй было ехаць на вяселле?
- Вiкi - яе пляменнiца, да таго ж хроснiца. Мы толькi што пабралiся, калi нарадзiлася Вiкi, i я думаю, што Монiка лiчыла яе за сваё дзiця, якога ў яе нiколi не было. Як бы т

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -