Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск (на белорусском языке)

рокi i скрыгат ключа. Дзверы расчынiлiся, увайшоў мой былы палонны Алексiс Баракаў. У адной руцэ ён трымаў талерку з гарачым мясам, у другой - бутэльку вiна.
- Маўчыце, - сказаў ён, - я нiчога не магу зараз растлумачыць. У мяне мала часу. Але не кладзiцеся спаць i чакайце.
З гэтымi словамi ён паставiў ежу з вiном на падлогу i выйшаў.
"Чакайце", - гэтае слова грэла мяне больш за мяса i вiно. Што Баракаў меў на ўвазе?! Чаму я не павiнен класцiся спаць? Чаго чакаць? Няўжо ў мяне з'явiўся шанец трапiць на волю? Я пачаў малiцца.
Прайшло гадзiны паўтары, калi я пачуў лёгкiя крокi ў калiдоры. Заскрыгатаў ключ, i перада мною паўстала Сафi.
- Масье... - пачала яна.
- Эцьен, - паправiў я.
- Вас не змянiць, - сказала яна. - Вы даравалi мне?
- Дараваў? Што?
- Божа, вы так i не зразумелi? Вы папрасiлi мяне перакласцi, i я пераклала. Але там было зусiм не тое, што сказала я.
- Што ж там было?
- Няхай французы прыйдуць у Менск. Мы гатовыя.
Я адхiнуўся ад яе.
- Вы здрадзiлi мне! Вы завабiлi мяне ў пастку. Гэта з-за вас я згубiў свой атрад! Якi ж я дурань, што паверыў жанчыне!
- Не абвiнавачвайце мяне, палкоўнiк. Я руская, i мой абавязак - служыць сваёй Айчыне. Няўжо французская дзяўчына дзейнiчала б iнакш? Калi б я пераклала ўсё дакладна, то вы не паехалi б у Менск. Скажыце, што вы даруеце мне!
Яна стаяла, гледзячы на мяне сваiмi цудоўнымi вачыма, i хаця я думаў пра сваiх салдат, я не мог не дараваць гэтай жанчыне.
- Вось i добра, - сказала яна, - вам шкада сваiх, а мне сваiх. I яшчэ, ваш урок дабрынi i высакароднасцi, якi вы далi сёння ранiцай, не забыты. Адзiн чалавек з таго цi iншага боку не робiць перамогi. Вось вам ключ. У пакоi ёсць яшчэ адны дзверы, праз iх вы трапiце на волю. Iдзiце, палкоўнiк Жарар, я думаю, што
1 3 2 3 4 5 6 7 8
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...