Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск (на белорусском языке)

р, Эцьен. Вы не можаце аддаць гэтага чалавека на смерць. Адпусцiце яго, малю вас.
Раптам у мяне з'явiлася цудоўная думка. Я адпушчу гэтага рускага, але запатрабую ў маёй Сафi нешта наўзамен. I я загадаў прывесцi да мяне капiтана Баракава. Я ўзяў з яго слова, што ён застанецца ў гэтай вёсцы, пакуль мы не вернемся з Менска.
- Адзiн чалавек з таго цi другога боку, - сказаў я, - не зробiць перамогi ў вялiкай вайне. Вы вольныя, капiтан.
Сафi была шчаслiвая.
Калi ён пайшоў, я выняў з кiшэнi паперку i звярнуўся да Сафi:
- А зараз я хацеў бы, каб вы трошкi павучылi мяне рускай мове.
- З задавальненнем, Эцьен.
- Пачнём з гэтага, - сказаў я i разгарнуў паперу перад ёю. - Што тут напiсана?
Яна здзiўлена паглядзела на паперу.
- Тут напiсана, што калi французы прыйдуць у Менск, то ўсё загiне.
Раптам яна ўскрыкнула:
- Божа, што я нарабiла! Я здрадзiла маёй краiне! О, Эцьен, вы не павiнны былi ведаць, што там напiсана. Навошта вы прымусiлi бедную, неразумную дзяўчыну здрадзiць сваёй краiне?!
Я наколькi мог супакоiў яе, сказаў, што гэта не яе вiна, што яе перахiтрыў такi вопытны салдат, як я. Але часу для гутаркi ўжо не было. Са зместу было ясна, што збожжа ў Менску i войскi яго не ахоўваюць. Я пабег да сваiх гусараў, i праз дзесяць хвiлiн мы ўжо iмчалi да Менска. Мы ўварвалiся на галоўную вулiцу i пад крыкi спалоханых мужыкоў i баб пад'ехалi да ратушы.
Божа! Я нiколi не забудуся на тое, што чакала нас. Проста перад намi ў тры лiнii стаялi рускiя грэнадзёры. Яны паднялi свае мушкеты, i грымнуў пярун. Два мае сяржанты, Удэн i Папiет, упалi, да мяне неслiся грэнадзёры.
- Пастка! - закрычаў я. - Нам здрадзiлi! Усе назад!
Але было запозна. З усiх вулiц на нас ляцелi драгуны i казакi. Вялiзны рускi драгун схапiў мяне, i мы пак
1 2 3 4 5 6 7 8
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...