Змагарныя дарогi читать онлайн

Скачать книгу Змагарныя дарогi

i магчымым было выдаць гэту працу ў так скорым часе.
К.Акула
Сябром iз школы камандзераў Беларускае Краёвае Абароны ў Менску
МЕЧ
Яго ў зямлi знайшоў маёй разлогай
Гаручы прадзедаў вузкi загон.
Вясёлым звонам аказаўся ён,
Калi чапiў канцом майго нарога.
Абцёр пабожна йржу часа благога,
I заблiшчэў старых стагодзьдзяў сон
I напiс на клiнку, нiбы закон
"Да рэшты бой!" - зiрнуў загадам строга.
I вось няма нясьмеласьцi, разваг
Для сэрца вернага - чужынцам страх:
Радзiмы схоў вартуйце, маткi, сёстры!
Я з грамадой iду па шчасьце нам.
Мой меч зiхцiць непераможны, войстры.
Змагуся сам - дык iншым перадам!
1924 г.
Уладзiмiр Жылка
ЧАСТКА ЎВОДНАЯ
ГIТЛЕРАЎСКАЯ АКУПАЦЫЯ БЕЛАРУСI Ў 1941-1944 ГАДАХ
Паколькi апiсаныя намi падзеi ў бальшынi сваёй адбываюцца паза межамi Беларусi, неабходна дзеля ўводзiнаў малапаiнфармааванага чытача кiнуць вокам на тое, што адбывалася на беларускiх землях пад час гiтлераўскае акупацыi. Згары засьцерагаемся, што характарыстыка таго багатага гiстарычнага часу скупая й некамплетная, але дастатковая дзеля таго, каб знайсьцi ключ да зразуменьня шмат чаго, апiсванага ў самой аповесьцi.
АДМIНIСТРАЦЫЙНЫ ПАДЗЕЛ
З часткi, акупаванае немцамi ў 1941 годзе, быў створаны г. зв. Генэральны Камiсарыят Беларусi з цэнтрам у Менску. Ён быў падзелены на "гэбiты" (акругi), а гэныя ў сваю чаргу - на паветы й воласьцi. Нямецкi генэральны камiсар у Менску меў у кожнай акрузе для свае дапамогi гэбiтскамiсара. Адмiнiстрацыйныя нiзы ў большай меры былi ў руках беларусаў, вярхi - у руках немцаў.
Вялiкiя прасторы Беларусi iз кампактнай масай беларускага насельнiцтва ня былi ўлучаны ў Ге
1 2 3 4 5 6 ... 667 668
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...