Закрываўленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Закрываўленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Закрываўленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке)
Автор(ы): К Акула
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/zakriva_lenae-sonca-_garavatka-2_-_na-belorusskom-azike_-204416.html

Кастусь Акула Гараватка КНIГА II ЗАКРЫВАЎЛЕНАЕ СОНЦА 1 На захад сонца раньняя восень дыхала туманам балотнае нiзiны, па якой марудна зьбiрала свае воды верхняя Бярэзiна. Золкая масьлянка кудзеляй спавiвала шырокiя паплавы й расплывалася па лiтоўскiх начоўках. Ранiцай, калi пачынала прыграваць сонца, туман найперш асядаў у лiтоўскай лагчыне, суседнiм балоце, а найдаўжэй трымаўся ў гушчарах над ракою.
Марудна й лена адмiрала лета. Сьпелы верасень забаўляўся кволым павуцiньнем, снаваў сярэбраныя ўзоры на бабках ярыны, аздабляў сувоямi тонкае пражы чубы кустоў на ўзьлесьсi й аржышчы азiмiны. Буйнейшы вецер каламацiў павуцiнныя кросны, зрываў сярэбраныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх да сонца. Павуцiньнем забаўлялiся падлёткi. Начэплiвалi яго на палкi, уважна разглядалi малых чорных майстроў дзiўнае тонкае пражы. Зьзяла на сонцы тое павуцiньне чыстым доўгiм серабром.
Засланае малочнай смугой неба наганяла млосную ляноту, якую ў далiне лiтоўскай трывожыў адно перазвон малаткоў зь зялезам у кузьнi. На парыжэлай Гараватцы сонна варушыў лiстотай, покаў жалудамi й грэў сiвыя баразнаватыя плечы гiгант Архiп, а на могiльнiку ў каронах дзьвёх вялiкiх соснаў вяла зьвягалi гракi й вароны. На нiвах сярпы дагрызалi апошнiя хвасты ярыны, галёкалi на статак пастушкi, а ў гумнах панскiх наймiты, быццам мурашкi руплiвыя, увiхалiся ля пражорлiвых малатарняў.
Мясцамi чырванеў ужо лес. Руплiва, часта прыхавана ад вока людзкога, завiхалiся пры зборы плёнаў лясныя жыхары. Гарлапанiлi ў верхавiна
1 2 3 4 5 6 ... 327 328
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...