Заклад са смерцю (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Заклад са смерцю (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Заклад са смерцю (на белорусском языке)
Автор(ы): Сергей Давидович
Жанр: Научная Фантастика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/zaklad-sa-smercu-_na-belorusskom-azike_-149684.html

Сяргей Давiдовiч Заклад са смерцю Свой першы глыток гарэлкi Вiталiк зрабiў у пятнаццацiгадовым узросце.
У роце апякло, перахапiла дыханне, пацяклi слёзы. Гадасць такая, што не ведаў, як адплявацца, чым заесцi. Але, адпляваўшыся i заеўшы, адкрыў у сабе невядомую дагэтуль лёгкасць адчуванняў. Хацелася смяяцца, рухацца, дзейнiчаць. Здавалася, што варта толькi адштурхнуцца нагамi ад зямлi i нябачныя крылы панясуць увышыню. Але гэтыя адчуваннi хутка прайшлi, i зноў вярнулiся мутарнасць i вяласць.
"Не! - сказаў сам сабе Вiталiк. - Болей у рот не вазьму гэту атруту! Сiтро! Морс! Гэта зусiм iншая справа! Гэта - клас!.."
Але праходзiлi днi, а тое адчуванне незвычайнай лёгкасцi не выходзiла з галавы, цiкавiла i вабiла.
А тут яшчэ сябры:
- Не будзь, Вiталь, жмотам! Маеш багатых продкаў, а не жадаеш скiнуцца з намi!..
Бацькi ў Вiталiка былi i сапраўды даволi забяспечаныя. Алег Сцяпанавiч, яго бацька, займаў пасаду намеснiка абласнога пракурора. Быў энергiч
1 2 3 4 5 6 ... 17 18
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...