Заўтрашнi дзень читать онлайн

Скачать книгу Заўтрашнi дзень

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Заўтрашнi дзень
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/za_trasni-dzen_-204149.html

Кузьма Чорны
Заўтрашнi дзень
Тым летам мурашнiк перавысiў першы сук старой ялiны. Цяпер ён даходзiў да другога сука. I раптам асыпаўся, аб'ехаў, растрывожаныя мурашкi бегалi ў траве. Нехта хадзiў тут, хто не ведаў ходаў i сцежак, убiўся ў мурашнiк, набраўся голак з мурашкамi, выйшаў з узлесся ў поле i сыпаў з сябе яловымi голкамi па цалiне аж да арабiны з ададранай галiнаю. Пад арабiнай былi цэлыя камякi з мурашнiку, i вялыя з холаду мурашкi поўзалi па каструбаватай кары старой арабiны i на зямлi пад ёю. Самi яны не маглi сюды дайсцi так далёка ад лесу, у поле. Той невядомы нешта тут рабiў каля дрэва, гэта няйначай было так. Напэўна, ён i цяпер недзе тут паблiзу, ён не паспеў яшчэ далёка куды адысцiся, у мурашнiку ён нядаўна коўзаўся, сляды свежыя, i дажджы з ветрам не паспелi яшчэ ўпляскаць у зямлю пад арабiнай i на сцежцы яловых голак. I нiхто нiдзе не заўважыў, каб якi-небудзь бадзяга iшоў дзе або круцiўся полем цi лесам, шукаючы дарогi. Праўда, гэта мог быць спрактыкаваны хiтрун i п
1 2 3 4 5 6 ... 90 91
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...