ажыў.
Агата выцерла рукi брудным фартухом, зняла яго з сябе i ўскiнула на плот. Рукi ў яе былi прыгожыя i прывабныя, голыя да плеч, белыя i гладкiя. Толькi пальцы на iх кароткiя i тоўстыя, непрыемныя на выгляд. Сама яна высокая i мажная, белабрысыя бровы i шэрыя вочы, зацягненыя сытаю каламутнасцю. Як iшла яна ў сенi, стан яе цяжка гойдаўся, i вочы прасiлi сну.
У халодных сенцах стаялi ночвы з памытымi гуркамi, i былi рассыпаны крупы.
– Зноў дзецi лазiлi! – сярдзiта абазвалася Агата, падмятаючы да парога буйную абдзёртую грэчку.
У адчыненых хатнiх дзвярах з'явiўся Стасюк, братнi сынок, белагаловы свавольнiк i сiрата; мацi ён ледзьве памятаў.
– Цёця Агата, я адзiн гурок вазьму.
– Ты ўжо крупы рассыпаў! Як ад цябе нiдзе не ўхаваешся. Усюды ты дападзеш.
– Гэта не я… Я вазьму гурок.
– А хто ж гэта?
– Гэта Антосеў Юрка прыходзiў. Рассыпаў крупы i два гуркi ўхвацiў i ўцёк. Я яму дам, як злаўлю дзе.
Агата сунула ў рукi яму гурок i выправадзiла з хаты. Злосная раздражненасць не пакiдала яе. Яна мучыла яе з учарашняга, калi перад вечарам брат Фэлька, скiнуўшы з воза плуг i адкасваючы порткi, запэцканыя вiльготнаю раллёю, запытаў:
– Цi праўда гэта, што Асташонак, калi браў на тым тыднi самагонку, дык управiў табе мiкалаеўскую трохрублёўку?
– Хто табе казаў?
– На полi хлопцы смяялiся. Казалi, што сам Асташонак хвалiцца ўсiм. Няхай, кажа, цяпер падае на суд. Няхай падасць, паспрабуе. I праўда, як тут падасi, каб прыйшлося, на суд, калi невядома, каго тут суд за ныркi возьме… Як бо ты глядзела! Няўжо ты не бачыш, што мiкалаеўскiя, а што савецкiя грошы…
– Вечарам. У каморцы газоўка гарэла, а я не прыглядалася. Чорт яго поўначы пазнае.
– А ўрэшце – згарыць няхай ён са сваёю трохрублёўкаю. Адно што от плёткi распускае, халера на яго.
Фэ

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -