Вечар (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Вечар (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Вечар (на белорусском языке)
Автор(ы): Де Мопассан
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/vehar-_na-belorusskom-azike_-148288.html

Гi дэ Мапасан Вечар Пераклад: Сяргей Шупа Сяржант Варажу атрымаў тыдзень звальнення i паехаў да сваёй сястры панi Падуа. Варажу служыў у Рэне. Ён прамантачыў усе свае грошы i, пасварыўшыся з сям'ёй, напiсаў сястры, што можа ахвяраваць дзеля яе вольным тыднем. Не сказаць, каб ён надта любiў панi Падуа, гэтую нiзенькую, нудлiвую, пабожную i заўсёды сярдзiтую жанчыну, але яму былi вельмi патрэбныя грошы, i таму ён згадаў, што з усёй яго раднi Падуа была адзiная, у каго ён яшчэ нiколi не вымагаў грошай.
Бацька Варажу, былы садоўнiк у Анжэ, якi цяпер ужо пакiнуў працу, зачынiў свой кашалёк перад сынам-шыбенiкам i таму не бачыў яго ўжо два гады. Яго дачка ўзяла шлюб з Падуа, былым служачым-фiнансiстам, калi той атрымаў пасаду збiральнiка падаткаў у Ване.
I вось Варажу выйшаў з цягнiка i, распытаўшы пра дарогу, накiраваўся да дома свайго швагра. Калi Варажу ўвайшоў у дом, пан Падуа быў якраз у сваiм кабiнеце i спрачаўся з брэтонскiмi сялянамi. Убачыўшы Варажу, Падуа падняўся з крэсла, падаў яму
1 2 3 4 5 6 ... 9 10
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...