Ведзьма (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Ведзьма (на белорусском языке)

суджаюць дзеяньнi хворага альбо выказваюць пагрозы... Пры гэтым у хворага захоўваецца ясная сьвядомасьць... Хворы апынаецца ва ўладзе "галасоў", яму здаецца, што яго хочуць забiць альбо зьняславiць".
"Забiць альбо зьняславiць," - уголас паўтарыў Макар, хвiлiну стаяў нерухомы, а калi за сьцяною зноў схрапянуў сусед, захлопнуў кнiгу i з рашучасьцю, на якую толькi быў здольны, прашаптаў:
- Зь сёньняшняга дня - нi кроплi.
... Круглявы iмбрычак стаяў пасярод стала i спалохана бразгаў накрыўкаю. Гэтае бразганьне блытала думкi, напiнала нэрвы, таму Макар, не дачакаўшыся, пакуль запарыцца гарбата, нацэдзiў у конаўку рудаватай вадкасьцi, далiў кiпню, i ў паветры запахла нябожчыкам.
- Што ж там было? - выдыхнуў пахмельны пакутнiк, парушыўшы лямiнарную павольнасьць пары, што падымалася з конаўкi.
Адказу на гэтае пытаньне не было. Макар пацёр скронi, крэкнуў, абхапiў рукамi голаў i стаў безуважна сачыць за кружэньнем чаiнак у вiры ненастоенай гарбаты.
Учора, упершыню за ўвесь час рэдактарства, яго запрасiлi на райкамаўскую п'янку. Ладзiлi яе з нагода ад'езду Калупайкi - Iван Iванавiч ехаў у Вiцебск, другiм сакратаром абкаму.
Выбiцца з Азярышча ў вобласьць, ды яшчэ на такую пасаду - учынак амаль што неверагодны. Хадзiлi чуткi, што Iван Iванавiч даў некаму хабар, а ягоная жонка, падчас наведаньня сталiцы, гуляла зь мiнiстрам сельскай гаспадаркi i вiдавочна ў ложку - упрасiла таго прапiхнуць мужа ў абкам. Так гэта, цi не сказаць цяжка, але Калупайка зьяжджаў, i на загараднай турбазе арганiзавалi разьвiтальную вечарыну.
Пра п'янкi на "Качыным Востраве" - так назавалася турбаза - апавядалi шмат розных плётак. Слухаючы iх, Макар глытаў сьлiну, употай чухаў пахвiну, якая пачынала раптам сьвярбець, i на дне цiхмянай рэдактарскай душ
1 5 4 5 6 7 8 9 10 ... 49 50
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...