У моры (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу У моры (на белорусском языке)

зняў, пакруцiў, патрос. Усё было ўшчэнт разадранае, косцi пераламаныя; толькi цяглiцы яшчэ трымалi гэты кавалак яго цела. Ён задуменна глядзеў на руку згаслым позiркам. Потым сеў на згорнуты ветразь, i прыяцелi параiлi яму ўвесь час палiваць рану, каб не было агнявiцы.
Перад iм паставiлi вядро, i ён, чэрпаючы з яго конаўкай, пачаў прамываць жахлiвую рану тонкiм цурком празрыстай вады.
- Табе б лепей пайсцi ўнiз, - сказаў яму брат. Ён спусцiўся, але праз гадзiну падняўся зноў, бо ў адзiноце адчуваў сябе нiякавата. Ды i наогул, яму лепш было на вольным паветры. Ён iзноў усеўся на ветразь i пачаў палiваць руку.
Ловы iшлi добра. Вялiкiя белабрухiя рыбiны каля яго ног бiлiся ў смяротных сутаргах. Ён глядзеў на iх, безупынку абмываючы знявечаную плоць. Калi ўжо падплывалi да Булонi, наляцеў новы парыў ветру; невялiчкае судна зноў шалёна загойсала, пачало падскокваць i куляцца, трасучы параненага небараку.
Настала ноч. Навальнiца не ўтаймоўвалася да свiтанку. Калi ж сонца ўзышло, яны зноў убачылi ўзбярэжжа Ангельшчыны, але мора было ўжо не такое грознае, i яны, лавiруючы, паплылi да Францыi.
Надвячоркам Жавэль-малодшы паклiкаў прыяцеляў i паказаў iм чорныя плямы, брыдкую адзнаку гнiення на той частцы рукi, якая ўжо ледзь трымалася.
Пазiраючы на iх, рыбакi выказвалi свае думкi.
- Напэўна-такi, вогнiк, - меркаваў адзiн.
- Мо трэба б яе салёнай вадой, - прапанаваў Другi.
Прынеслi салёнай вады i палiлi рану. Паранены ўвесь збялеў, заскрыгатаў зубамi, скурчыўся, але не закрычаў.
Калi пякота сцiхла, ён сказаў брату: "Дай нож".
Той падаў.
- Трымай мне руку на вiсу, выпрастай, так, цяпер цягнi.
Усё было зроблена, як ён прасiў.
Тады ён сам узяўся рэзаць. Ён рэзаў пацiху, з развагай, адцiнаючы астатнiя жылы вострым, як гале
1 2 3 4 5 6
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...