над імі, што былі яны ў самых малых гадах. Наўрад ці Дабрыня навучыўся добра хадзіць, а сястра ягоная Малуша вырасла з пялёнак. З цягам часу стала княжна Малуша ключніцай на Вользіным двары. І можна думаць, што весялела на сэрцы княгіні Вольгі, калі назірала яна, як дачка князя Мала выконвае халопскую службу, а сын ягоны стаіць прываротнікам - расчыняе і зачыняе ўязную браму. Ды жыццё - дзіўны распарадчык: ціхая ключніца спадабалася сыну Вольгі князю Святаславу, і нарадзіўся ад іх любові князь Уладзімір, названы потым рускай царквой «роўнаапостальным» за хрышчэнне Кіева.
Апроч пабочнага Ўладзіміра, былі ў Святаслава сыны Яраполк і Алег - ад «законных» жонак. Тут да месца ўявіць, што князь Святаслаў любіў сваіх дзетак, як любіць кожны бацька сваіх сыноў, і яны любілі тату, увіхаліся каля яго, калі сыходзіў ён з каня пасля пераможных паходаў; што браты любілі адзін аднаго, гулялі разам, гарэзнічалі, вучыліся, слухалі бацькава слова, і прыемна было Святаславу глядзець на тройцу малайцоў, якія ў будучыні павядуць далей ягоную справу. Але да братоў яшчэ вернемся; перамогі князя Святаслава таксама патрабуюць ўпаміну. Гэта ён прайшоў да Каспійскага мора, разбіў хазараў. І печанегі, якія выцеснілі з Прычарнамор'я мадзьяраў да Дунаю, гэтаксама паспыталі сілу яго мяча. Святаславу абавязаны ўзнікненнем Белгарад на Чорным моры ў Днястроўскай губе. Гэта ён быў неадольны ў бітвах, але і ён жа з лютай жорсткасцю пакараў пераможаных балгараў - дваццаць тысяч палонных былі ці распятыя на крыжы, ці пасаджаны на палі...
Не ведаў той век літасці...
На сілу ёсць хітрасць. У 972 годзе на дняпроўскіх парогах асадзілі малую дружыну Святаслава палкі печанегаў, і загінуў адважны князь, а печанежскі хан Курэй загадаў зрабіць з ч

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -