6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Што лепей (на белорусском языке)
Автор(ы): Якуб Колас
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/sto-lepey-_na-belorusskom-azike_-168059.html
Якуб Колас Што лепей? На зялёным грудку, дзе рос шорсткi сiвец, стаяла Хвоя. Хiба толькi той не любаваўся ёю, хто пазiраў больш унiз, як угору. Адметнасць яе ад хвояў, што гадавалiся ў лесе, кiдалася адразу кожнаму ў вочы. У лесе хвоям трэба было цягнуцца адной перад другою: там раслi зграбныя дубкi i паважныя грабы. Дык трэба было звяртаць увагу на сваё хараство, на сваю постаць i прынадзiць да сябе лесавых дзецюкоў, каб павярнуць iх сэрца ў свой бок. А каму прыемна ўпусцiць прыгожага хлопца-малойца! Толькi хвоя-ядначка не ганялася за кавалерамi, можа, таму, што iх тут i не было, бо лес стаяў наводшыбе. У яе было сваё жыццё, свой клопат. Толькi ж адзiнота налажыла на яе след сумнай задумы, i, стоячы тут, прыгожая Хвоя заўсёды сумавала. Аб чым? Трудна сказаць. I толькi зрэдку, бывала, ранiцамi, на ўсходе сонейка, ад яе патыхала цiхай ласкай i радасцю; тады прасвятлялiся яе нiзка апушчаныя галiны, якiя звычайна надавалi сумны выгляд прыгожай Хваiне.
Хто ведае: можа, гэты сум, гэт

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -