Сад у квеценi (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Сад у квеценi (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Сад у квеценi (на белорусском языке)
Автор(ы): Ходкевич Тарас
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/sad-u-kveceni-_na-belorusskom-azike_-152871.html

Тарас Хадкевiч Сад у квеценi - Зноў наша Гануля выскаляе зубы з гэтым ветрагонам. Чуеш? - седзячы адвячоркам на лаўцы ля сваёй хаты з патухшай люлькай у руцэ, бурчаў Антось Грынюк. Словы яго былi адрасаваны жонцы, Прасеннi, што iшла з поўнымi вёдрамi ад калодзежа на агарод: якраз пара была палiваць градкi.
Параска паставiла вёдры на зямлю, змахнула ражком белай хусцiнкi кропелькi поту з маршчакаватага, пачарнелага ад сонца i гадоў твару, зрабiла выгляд, што слухае. Да частай бурклiвасцi старога яна прывыкла, але прапусцiць мiма вушэй яго словы аб дачцэ азначала б няўвагу, абыякавасць, а з-за гэтага Антось яшчэ больш разбурчаўся б.
За агародам i ўтульным садком Грынюкоў пачынаўся калгасны сад. Ён шырокiм паўколам ахiнаў вёску, як бы разбягаючыся роўнымi ланцужкамi беластвольных яблынь i iгруш далёка ў палi. Калi i ў маленькiм Антосевым садку ў гэтую пару вясны было надзвычай хораша - белапенная квецень аздобiла кожнае дрэўца, ахутаўшы iх мяккiм чароўным ззяннем, - ды
1 2 3 4 5 6 ... 12 13
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...