бонба, - скрывiлася Наташа. Яны з Мiкiтам былi пагодкамi i гадзiны пражыць не маглi, каб адзiн аднаго не у шчыкнуць. - Звычайная рыба. - Якая рыба? - лыпнуу тата вычыма. - Рыбы у каве не жывуць. Але ж, насуперак яго словам, рыба як раз з'явiлася на паверхнi, засвяцiлася залатой спiнкай i тонкiмi, як павуцiнне, плау нiкамi, ударыла хвастом, запырскау шы сям'ю, на шчасце, ужо астылай кавай. - Лыбка! - завёу радасны Петрык. - Не руш! - Кава бразiльская? - спытау эрудыт Мiкiта. - Тады гэта пiранья. Палец адцяпае - i не зау важыш. Наташа зiрнула з'едлiва: - Вось я яе выпушчу, i яна выканае маё жаданне. - Уга, у нашу раку выпусцi - нiчога не выканае, адразу здохне. - Вось i загадай, каб спярша раку ачысцiла. - Ха, - тата тузануу вус, - хутчэй я англiйскай каралевай стану. - Папугая хачу! - закрычау Петрык. - Якога папугая? - мацi у здыхнула. - Табе боцiкi трэба, Наташы басаножкi... - Камп'ютар. Бацька схапiу ся за голау : - Боцiкi я сам куплю. Калi зарплату выплацяць. - Дык ты пажадай, каб за пяцьдзесят год адразу выплацiлi, - падначыу Мiкiтка. - У гэтых, уях. - Не лайся!! - крыкнулi бацькi разам. Мiкiта надзьмуу ся: - А я што? Усе так кажуць: умоу ныя адзiнкi. - Тады "уа". Рыбка спакойна плавала у каве. Не знiкала, але й жаданнi выконваць не спяшалася. Толькi Мурзiка прыйшлося адагнаць, каб не з'еу знячэуку. Гэты мог. - А можа, яна сонечная? - услых падумау Мiкiтка. - Зайцы сонечныя бываюць. Вунь, пад лямпай як раз. - Тады лямпачная, - паправiла Наташа. - Выключым святло, i пi, татка, сваю каву. Няма рыбы - няма праблемы. I тут святло згасла. - Вой! У дзверы грукнулi. - Не адчыняй, - зашаптала мацi. - Яны праводку рэжуць, а потым кватэры рабуюць. Кажуць, што манцёры... - Я не манцёр, - данеслася з-за дзверы. - Я паштальён! -
Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -