распарадзiўся зачынiць ва ўсiм доме акянiцы. Зачыняў iх сам Банадысь. Ён умацоўваў iх як толькi мог i пабраў знадворку на зашчапы.
Ужо стаяў поўны вечар. Паднiмаўся маладзiк. Дом стаяў на адрыве ад вясковых забудоваў. Было цiха i тут, i там, на вёсцы. Салдаты сядзелi ў кухнi i ў пярэднiм вялiкiм пакоi. Афiцэры вячэралi ў другiм пакоi. Вартавы салдат стаяў у браме на вулiцу. Клава стаяла ў адчыненых дзвярах пунi.
– Iдзi пазабаўляй вартавога, ты ж павiнна ўмець, – сказаў да яе Банадысь. – Увядзi яго ў пуню, а сама выйдзi.
Клава, ужо ў матчыным адзеннi, пайшла да вартавога немца i асталася стаяць з iм. Неўзабаве яны селi на лаўку. Але хутка пайшлi ў пуню. Банадысь зашчапiў на клямку сенцы i адразу апынуўся ля пунi. Клава выйшла адтуль. Банадысь iрвануў дзверы, зачынiў пуню i ўзяў дзверы на крук. У наступны момант ён ткнуў у саламяную страху пунi запалку з агнём. Чвэртку хвiлiны яму трэба было на тое, каб дабегчы да дома, распусцiць пры яго сценах раней развязаныя чатыры кулi саломы i падпалiць. Вартавы ў пунi пачаў грукаць у дзверы. Пуня ўжо гарэла зверху. Банадысь паспеў яшчэ прывалiць бервяном сенечныя дзверы i падкласцi ў агонь пры доме саломы. Ён тузянуў за рукаў аслупянелую Клаву, i яна пайшла за iм проста ў поле. За iмi шыбала полымя i чуўся крык. Толькi праз кiламетраў сем Банадысь сцiшыў хаду, выбiраючыся на выкручастую сцежку ў хмызняку. Клава маўчала, паслухмяная, цiхая, добрая, ужо цяпер падобная да малой дзяўчынкi.
– Цi доўга мы будзем так iсцi? – запытала яна.
– У Шастакоўскiм лесе я найду нашага каваля. Так што, пакуль там у нашым прасторным доме нашы кватаранты выскварацца на ўсе бакi, ты ўжо здолееш усмiхнуцца там у лесе каму сабе захочаш, – адказаў Банадысь Татарынчык.
1944

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -