Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою (на белорусском языке)
Автор(ы): Лонг
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/pastusinaa-gistoria-pra-dafnisa-i-hlou-_na-belorusskom-azike_-202216.html

Лонг Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою Пераклаў Анатоль Клышка УСТУП На Лесбасе, палюючы, я ўбачыў у гаi, прысвечаным нiмфам, найпрыгажэйшае вiдовiшча, якое калi-небудзь бачыў: маляўнiчую выяву, гiсторыю аднаго кахання. Прыгожы быў i сам гай - шмат дрэў, поўна кветак, удосталь вады: адна крынiца ўсё жывiла, i кветкi, i дрэвы; але прывабнейшы быў абраз - тут i адменнае майстэрства, i праўда кахання; так што i шмат чужаземцаў, прачуўшы пра яго славу, iшло сюды, нiмфам малiлiся, абразам дзiвiлiся. А на iм жанчыны - адны нараджаюць, другiя - немаўлят у пялёнкi завiнаюць; дзецi пакiнутыя i авечкi ды козы, што кормяць iх, пастухi, што дзяцей да сябе прымаюць, маладыя, што ў шлюб уступаюць, напад разбойнiкаў, уварванне захопнiкаў. Шмат iншага, але ўсё пра каханне бачыў я i здзiвiўся, i прага мяне агарнула паспрачацца ў выяве з тым абразом. I, знайшоўшы таго, хто мне змог вытлумачыць абраз, вышчыраваў я чатыры кнiгi ў ахвяру Эрасу, нi
1 2 3 4 5 6 ... 121 122
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...