Небеларуская мова ў беларускай лiтаратуры (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Небеларуская мова ў беларускай лiтаратуры (на белорусском языке)

ых аўтараў. Iначай гэтую з'яву нi растлумачыць, нi апраўдаць нельга.
Але можа хто скажа, што нiчога гэтакага ў нас няма? Дык вось бяру «Полымя». Бяру № 5, за 1928 год – той паасобнiк, якi першы трапiў у рукi. Пачынаецца гэтая кнiга перакладам з нямецкае мовы. Пераклад гэты ўспомнiм пасля, а раней глянем на арыгiнальную беларускую творчасць. Адразу ж першае слова – загаловак: «Над абрывам». Аўтар думаў «над обрывом» i напiсаў «над абрывам». Не ведаючы, што ў беларускай мове «абрыў» гэта значыць «парсюк лычам дрэва абрыў». Якраз, як той аўтар «лунных лап» думаў: «И такие смешные следы лунных лап по утесам легли» i пiсаў: «I такiя смешныя сляды лунных лап па ўцёсах ляглi». А пасля пачынаецца тэкст твора «Над абрывам» i адразу ж з першага сказа: «Вясна ў тым годзе наступiла неяк рана». А за гэтым i скрозь пачынаецца: «Звярнуўся да свайго суседа па фурманцы». «Ты занадта вялiкае значэнне прыдаеш барацьбе з адзiнкамi» (33 бал.). «Мы пераможам, калi асабiстае, прыватнае прынясём у ахвяру агульнаму, грамадскаму» (34 бал.). «Зграбная, хiлкая постаць, абрысы якой адзначалiся з-пад лёгкай, адпаведнай часу вопраткi, прыдавала ёй выгляд вясенняй жывасцi». «Праворным махам рукi». «Але большае ўражанне выклiкаў яе пранiклiвы погляд». «А мо адабрэнне?» «Пранiкала ў душу». «Карпiцкi таксама накiраваўся паглядзець, як размяшчаюцца аддзелы». «Памяшканнi для службы». «Рэзка непрыемна рыпалi цвiкi пры распакоўцы скрынак» (35 бал.). «Густа пасеенымi, колеру iльнянога насення, плямкамi на твары» (36 бал.). «Ды гэтаму ж Баханская галаву закруцiла, мусiць хоча выйсцi за яго замуж». «У белай кофтачцы» (37 бал.). «Адсюль адкрываўся прыгожы малюнак». «Даклад датычыўся самавольных парубак лесу». «На гэтых днях зайшлi яны з Батурскiм у партком пагута
1 2 3 4 5 6 7 ... 17 18
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...