6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: На сцяжыне жыцця
Автор(ы): Быков Василь
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/na-scajine-jicca-149924.html
Васiль Быкаў
На сцяжыне жыцця
Дзверы былi старыя, высокiя i цяжкiя. Адчынiўшыся нават на вузенькую шчылiнку, яны незадаволена, спаважна рыпелi: "хр-р-р-р-ы-iп" - быццам пратэставалi супраць парушэння iх старэчага лянотнага спакою. Фрузына некалi змазвала iх адмысловыя паржавелыя завесы, але дзверы, счакаўшы дзень-другi, зноў упарта пачыналi свой надакучлiвы хрып. I яна спакваля прывыкла да гэтага iх голасу, таксама, як i да выгiнастых медных ручак-поручняў, за якiя было няспрытна брацца, як i да сваiх нескладаных абавязкаў вахцёркi. Дый дзiва было не прывыкнуць, калi мiнуў ужо шосты год, як упершыню села яна за невысокай фанернай перагародкай у куце ля дзвюх доўгiх вешалак ды толькi i ведала глядзець, каб хто не вынес з будынка якi ўстаноўскi набытак.
Два разы ў дзень - уранку i ўвечары - таропка тупаючы па прыступках на ганку i ў вестыбюлi, адзiн за адным яе мiналi супрацоўнiкi ўстановы - занятыя справамi, заклапочаныя, сур'ёзныя людзi. Яна ведала ўсiх i, нават заплюшчыўшы вочы

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -