Мiколка-паравоз (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Мiколка-паравоз (на белорусском языке)

бруднымi рукамi за коўдру брацца, павiнен ён памыцца як след. I калi бацька зоймецца з умывальнiкам, Мiколка таропка злазiць з ложка i бяжыць да бацькавай дарожнай скрынкi. Ён спрабуе яе на вагу, а цi ёсць што ў ёй, цi варта ля яе турбавацца.
- Прывёз, татка, што-небудзь? - грозна пытае ён бацьку.
- А што будзе, калi не прывёз? - перапытвае бацька, смяецца.
- Што ж будзе? Нiчога не будзе... - гатоў пакрыўдзiцца Мiколка.
А бацька адчыняе скрынку, дастае шчарбаты чайнiк, загорнутую ў паперыну шклянку, кавалкi "зайцавага хлеба" - так заве ён дарожныя недаедкi. Дужа ж смачныя гэтыя недаедкi. Не сказаць, каб вялiкiя ласункi былi з чэрствага хлеба, але еў яго Мiколка з вялiкай ахвотай, толькi пугаўка-нос паблiскваў ад вялiкага задавальнення. Есць, i здаецца яму, нiбы ён таксама памочнiк машынiста, як бацька... Хлеб пахне трохi вугалем, i аддае крыху ад яго i мазутным пахам. Адным словам, не звычайны хлеб, а хлеб, якi праехаў на паравозе сотнi вёрстаў, падсушыўся, паабiваўся ў скрынцы, прапах. I не дзiва, што як змеле Мiколка гарбушку, дык адразу i пайшоў:
- Чшы-чшы-чшы... Чшы-чшы-чшы...
Памчаў паравоз.
Аж падлога дрыжыць ад Мiколкавага бегу. Бяда толькi, што не разбяжышся як след:
1 2 3 4 5 6 ... 181 182
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...