Круты бераг ракi читать онлайн

Скачать книгу Круты бераг ракi

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Круты бераг ракi
Автор(ы): Быков Василь
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/kruti-berag-raki-148091.html

Васiль Быкаў
Круты бераг ракi
Звычайна ён прыходзiў сюды на заходзе сонца, калi мiналася спёка i ля ракi на яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала цягнуць прахалодай. Надвячоркам амаль сцiхаў вецер, знiкала дакучлiвая рабiзна на вадзе, наставаў час начное рыбалкi. Прыезджыя з горада рыбакi таропка растыкалi па камянiстых водмелях кароценькiя вудзiльнi донак i тут жа, кiнуўшы на траву якую адзежыну, рыхтавалiся скаратаць на ёй нядоўгую лiпнёвую ноч.
Пятровiч выходзiў з травянiстага ляснога раўка ад недалёкай прырэчнай вёскi i адзiнока садзiўся на краi камянiстага, амаль навiслага над вадой абрыву. Яго тут многiя ведалi i зводдаль жартоўна гукалi, задаючы пустыя, неабавязковыя для адказу пытаннi. Заняты сабой, ён болей маўчаў, не дужа ахвотна iшоў да людзей, вiдавочна, шануючы адзiноту на сваiм улюбёным, нязручным для рыбалкi, заваленым камянямi абрыве. З гэтага абрыву адкрываўся, аднак, шырокi пагляд на ўвесь, ужо ахiнуты вечаровым прыцемкам, бераг, плаўную паваротку ракi з
1 2 3 4 5 6 ... 8 9
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...