дадавалiся вонкавыя складанасьцi - жорсткасьць рынкавых варункаў, пагаршэньне палiтычнай сытуацыi на Бацькаўшчыне.
Дубавец зразумеў, што якасьць роднай лiтаратуры нельга палепшыць "прафесiяналiзацыяй" пiсьменьнiкаў, i нiякiя эўрапейскiя "лiкбезы" тут не дапамогуць. Сытуацыю, па вялiкаму рахунку, ратавала толькi нацыянальная дзяржаўная палiтыка.
У 1995 годзе пачаўся трэцi пэрыяд творчага шляху Дубаўца - "ipso articulo temporis". Дубавец, не вагаючыся, пакiнуў лiтаратурную крытыку i лiтаратуразнаўства (магчыма, i прозу). Ягонай новай стыхiяй сталi палiтыка, геапалiтыка, выдавецкая справа. Галоўнай пляцоўкай - газэта "Свабода". Пiсьменьнiк вяртаецца ў Менск (вiленская рэдакцыя "НН" лiквiдуецца). Прыход да ўлады Лукашэнкi глыбiнна спалiтызаваў беларускiя творчыя асяродкi. Небясьпека страты незалежнасьцi шыхтуе ў ваярскiя харугвы нават кучаравых лiрыкаў. Дубавец i раней ня быў палiтычна цнатлiвым творцам, але цяпер ён заняў пазiцыю аднаго з самых радыкальных беларускiх дзяржаўнiкаў. Што казаць, калi самому Пазьняку, "бацьку народа", дасталося ад "сына народа" за памяркоўнасьць i нягiбкасьць. Безумоўна, хутка паўстане новая наменклятура пры дзяржаўнай культуры (скобелевы etc.), - пустое месца хутка запаўняецца. Але наяўнасьць незалежных выданьняў i культурнiкаў новай фармацыi створыць умовы, пры якiх падобны калабарацыянiзм будзе прыводзiць да творчай сьмерцi. Таму на слугаваньне пойдуць самыя недарэкi, нязграбы i iмпатэнты, або ворагi Беларусi. Сапраўдная культура апынецца ў татальнай апазiцыi. Гэтак даводзiў Дубавец.
Дубавец спрабуе рабiць камэрцыйную, прыбытковую "Нашу Нiву", якая ператварылася ў тыднёвiк (вiдавочна, скарыстоўваючы вопыт дэмакратычных газэтаў апошняй "хвалi" - "Имя", "БДГ"), iмкнецца ладзiць новы лiтара

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -