Карчоўнiк (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Карчоўнiк (на белорусском языке)

ы, цяпла зачасцiлi ў вёску немцы. Прыедуць, згоняць людзей да сельсавета - ён называўся ўжо воласцю, аддадуць розныя распараджэннi, загады - i паедуць. А калi распараджэннi i загады пачалi не выконвацца, парушацца, немцы не на жарт раззлавалiся - узялiся палохаць, страшыць людзей, а потым i страляць, вешаць. I людзi, каб не трапiць пад кулi цi на вiсельню, не чакалi больш дома немцаў, не сядзелi ў хатах, а як толькi чулi, што едуць ворагi, уцякалi хто куды, шылiся ў балоты, альсы, лясы - яны, на шчасце, акружалi вёску з усiх бакоў. I не выходзiлi ўжо адтуль, не вылазiлi, пакуль не ад'язджалi чужынцы. А ўжо тады, часцей за ўсё пад вечар, як цямнела, змяркалася, кiравалiся, кралiся да сваiх хат... Неяк, уцякаючы ад немцаў, Петрык адстаў ад людзей i нават ад мацi. Балота, лазняк яму перашкодзiлi. Убiўся быў у такую гушчэчу, заглуш, што не пралезцi. Паспрабаваў крычаць, але тут жа спахапiўся, апомнiўся: немцы ж могуць пачуць... Сяк-так выбраўся на сухое, на лес... Але... Нiкога з аднавяскоўцаў там ужо не было, нават след прастыў. Заплакаў у роспачы... Мацi вучыла яго: калi здарыцца нешта падобнае - адстанеш цi адзiн астанешся, каб не губляўся, шыўся ў лазняк, у балоты. I Петрык, успомн
1 2 3 4 5 6 ... 29 30
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...