6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Каля нябожчыка (на белорусском языке)
Автор(ы): Де Мопассан
Жанр: Проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/kala-nabojhika-_na-belorusskom-azike_-204113.html
Гi дэ Мапасан Каля нябожчыка Пераклад: Сяргей Шупа Ён памiраў паволi, як памiраюць хворыя на сухоты. Кожнага дня каля другой гадзiны ён садзiўся пад вокнамi гатэля на бульварную лаўку i глядзеў на спакойнае мора. Нейкi час ён сядзеў нерухома, грэючыся на сонцы, i маркотна ўглядваўся ў хвалi Мiжземнага мора. Часам ён пераводзiў позiрк на высокiя горы, што абступалi Мантон, вяршынi якiх патаналi ў смузе. Пасля ён вельмi павольна клаў адну нагу на другую - ногi былi худыя, адны косцi, абцягнутыя тканiнай, - i разгортваў кнiгу, заўсёды тую самую.
Ён сядзеў нерухома i чытаў, чытаў вачыма i думкамi - здавалася, што ён чытаў усiм сваiм нядужым целам, а душа яго патанала, гублялася, знiкала ў гэтай кнiзе, аж пакуль пасвяжэлае паветра не выцiскала з яго грудзей кашаль. Тады ён уставаў i адыходзiў.
Гэта быў высокi немец з белай барадой. Ён абедаў i вячэраў у сваiм пакоi i нi з кiм не размаўляў.
Нейкая няясная цiкаўнасць цягнула мяне да яго. Аднойчы я сеў побач з iм, таксама дзел

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -