6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Жывая вада
Автор(ы): Якуб Колас
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/jivaa-vada-202674.html
Якуб Колас
Жывая вада
I
Даўно-даўно, не за нашу памяць было гэта.
Шчаслiвы то быў куточак белага свету.
Вольна жылося людзям у той краiне. Нiхто iх не гнаў, нiхто iх не крыўдзiў, нiкому яны не належалi. Багатая, урадлiвая была iх зямля. Шырока раскiнулiся iх палi, зялёныя травы сенажацей калыхалiся на ветры. Цiха i весела смяялiся кветкi, пазiраючы сваiмi пахучымi галоўкамi ў раку, якая паiла ўвесь той кут i тых, хто жыў i рос там, i давала яму жыццё. Усё жыло каля ракi, гэту раку людзi называлi Жывою Вадою. Усё жывое i нежывое любiла яе, i песнi волi разлiвалiся па ўсiх кутках шчаслiвай старонкi.
Але не доўга астаецца шчасце на адным месцы. Пакiнула яно i той слаўны куточак.
Нешта страшнае i незразумелае для чалавека зрабiлася там. Нейкая цёмная сiла пазайздросцiла шчасцю людзей.
У тым месцы, адкуль выцякала Жывая Вада, зямля стала ўспучвацца. Борзда, як грыб, вырастала гара. А Жывая Вада пачала павольна мялець i хутка зусiм згiнула дзесьцi ў зямлi. Толькi след, дзе цякла ян

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -