Хвоi гавораць читать онлайн

Скачать книгу Хвоi гавораць

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Хвоi гавораць
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/hvoi-gavorac_-204401.html

Кузьма Чорны
Хвоi гавораць
I
Смех - часта дзындра* сумных настрояў i сталых думак. Адгэтуль я праводжу раўналежнасцi пры маiх разгадках усяго... Сяджу над канавай, гляджу на босыя, каравыя ногi дзядзькi Язэпа i думаю: увесь час ён маўчыць значыцца, у яго многа важкага ў душы; у яго многа слоў.
* Дзындра - шлак.
Мне важна слухаць яго выказваннi аб тым, чым у вострыя моманты жыцця повен ён, я яшчэ ўпэўнены ў тым, што i для яго гэта палёгка, i я думаю так: няхай ён гаворыць аб чым сабе хоча, а я буду з па-за гэтых слоў чуць тое, аб чым ён не гаворыць, аб чым толькi думае... А што яго нешта мучыць, гэта вiдаць па iм. Што ў яго?
Гэта не ёсць мая пустая цiкаўнасць, гэта жаданне блiзасцi з гэтым чалавекам.
"Гавары ты, дзядзька, аб чым-небудзь" - хочацца сказаць мне.
А ён маўчыць. Звесiў босыя ногi з насыпанага над канавай вала, укрытага пажоўклай травой, i глядзiць унiз. Там, на дне гэтай неглыбокай i вузкай канавы, трава таксама жоўтая, але большая; вiдац
1 2 3 4 5 6 ... 32 33
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...