дзь ад яе.
– А калi ты вернешся?
– Буду старацца справiцца як найхутчэй… На змроку хлопцы будуць жывёлу паiць, дык скажаш iм, няхай вядзёр з тры вады ўльюць у кухнi ў цэбар; як прыйду, дык папалашчу бялiзну – сёння ранiцою, палячы ў печы, памыла.
– Дык можа я папалашчу цяпер, пакуль ты прыйдзеш?
– Не, ты сядзi, не адыходзь.
– А калi быў доктар?
– Даўно, тыдняў мо з чатыры, як быў. Лякарства тое самае раз у аптэцы бралi. Гэтак сказаў быў.
– Памагае?
– Сама ж бачыш, дзе яно памагае!
– Можа б яшчэ пазваць доктара?
– Можна i пазваць, але што за карысць. I так вiдаць, што нiякай паправы не будзе.
– Сястрыца, цiха, не плач.
– Нiчога… Мамачка-а-а…
– Цiха, цiха, ну iдзi… Сама ж казала, каб не будзiць яе.
– Ужо нiчога, гэта ў мяне ад слабасцi. Ужо чатыры ночы не спала каля яе.
– Дык ты не iдзi, калi ты гэтакая слабая, нашто табе iсцi канечне. Можа б пайшоў Вiця?
– Ён пайшоў бы, каб мароз не гэтакi вялiкi.
– Ён холаду гэтак баiцца, цi можа нездароў?
Тут адбылося кароткае маўчанне, пасля якога:
– Няма ў яго ў што апрануцца. Ён у летнiм фрэнчы ходзiць. Памятаеш?
Зноў адбылося маўчанне. Яно было як жарства пад голымi каленьмi малога дзiцяцi.
– А можа заўтра пайсцi – ты за ноч набярэшся сiлы, паспiш. Я ж буду сядзець тутака.
– Не, мне добра будзе прайсцi марозам. Галава пасвяжэе. I палатно сёння прынясу, можа яшчэ пакрою сёння, а заўтра пашыю – а то вельмi ж ён, небарак, мучыцца ў гэтым фрэнчы – гэтакiя маразы!
– Дзе ты будзеш сёння кроiць! Спаць ляжаш.
– Буду бачыць. Так дык я яму заўтра пашыла б; кудзелю ўчора ператрасла, а на падшэўку з таго ж самага кавалка… Я сама ткала б, дык дзе там – адна ў хаце, i яе даглядаць трэба, i… у хаце i так цесна, не павярнуцца… Цяпер тут вальней трохi, як Вiця кухню адбiў, не гэтак пара ўсялякая цяг

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -