Хобіт, або вандроўка туды і назад читать онлайн

Скачать книгу Хобіт, або вандроўка туды і назад

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Хобіт, або вандроўка туды і назад
Автор(ы): Джон Толкін
Жанр: Фэнтези
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/hob_t_-abo-vandro_ka-tudi-_-nazad-195148.html

Частка 1НЕЧАКАНАЯ ВЕЧАРЫНКА
Была ў зямлі дзірка, але ж не проста дзірка, а нара, І жыў у ёй хобіт. I была гэта не сырая, цёмная ды брудная нара, дзе са сцен тырчаць чарвякі ды патыхае цвіллю, і не сухая зямлянка, дзе сыплецца пясок, няма на што сесці ды няма чаго з'есці, а нара хобіта, а значыць — нара ўтульная і вельмі добра ўладка-ваная. Дзверы ў нару былі круглыя, як ілюмінатар, пафарбаваныя ў зялёны колер, з бліскучай меднай ручкай у самай сярэдзіне. Адчыняліся дзверы ў доўгую, падобную да тунеля залю, вельмі зручную залю, нядымную ды прасторную, з шаляванымі сценамі, з паркетам і дыванамі на падлозе, з паліраванымі крэсламі і безліччу цвічкоў для капелюшоў ды паліто — хобіт любіў гасцей. Заля-тунель вілася і вілася, ідучы ў глыб пагорка — Стромы, як яго называлі людзі на шмат вёрстаў навокал. I было ў гэтым тунелі мноства маленькіх круглых дзверак, спачатку з аднаго боку, потым з другога. Хобіту не падабалася падымацца ды спускацца па лесвіцах, і таму ўсё было амаль на адн
1 2 3 4 5 6 ... 397 398
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...