6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Чыя праўда (на белорусском языке)
Автор(ы): Якуб Колас
Жанр: Классика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/hia-pra_da-_na-belorusskom-azike_-202658.html
Якуб Колас Чыя праўда? Дубы шумелi аголенымi лапамi. Гэтым шумам-гулам спатыкалi яны кожную вясну. Была ў гэтым шуме радасць адноўленага жыцця, але чулася ў iм калi-нiкалi i нейкая глухая, затоеная трывога. Толькi ж гэтая трывога не пакiдала глыбокага следу на твары магутных дубоў. Кожны новы дзень вясны, кожны погляд сонца дадавалi столькi дабраты, столькi хараства, што не хацелася i ў думках трымаць гэту няясную трывогу. Патыханне цёплага веснавога ветрыку ў маладзенькiх дубовых лiсточках, яго вясёлая гутарка з iмi рабiла дубы нават шчаслiвымi.
Адзiн дуб стаяў наводшыбе, на беразе рэчкi. Высока паднятая лысая галава яго, бязмерна тоўсты жаралiсты камель казалi за тое, што ён быў найбольш разважлiвым спамiж усiх тутэйшых дубоў. I калi дубы пераставалi думаць аб нягодах свае долi, ён заставаўся сур'ёзным i не паддаваўся парыванню маладой радасцi.
- Слухайце, што я скажу вам, сябры дубы! - пачаў аднойчы мудры дуб. - Вось вы прыцiхлi, заспакоiлiся, i шчаслiвыя мары зрабiлi вас

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -