е бiлет на самалёт. Я была так упэўнена, што пералячу акiян на самалёце французскай кампанii, што нават не палiчыла патрэбным яму пра гэта сказаць. У апошнi момант я атрымала бiлет Парыж - Лондан i Лондан - Ню-Ёрк ад кампанii амерыканскай, якая ў той час прамой лiнii да Парыжа не мела. Гэта крыху сапсавала мне настрой, але жанчына я лагодная, вы гэта ведаеце, i, каб не рабiць нiкому турбот, згадзiлася ляцець з перасадкай. У Лондан я павiнна была прыбыць а сёмай гадзiне ўвечары, паабедаць у аэрапорце i вылецець у Ню-Ёрк тады ж у дзевяць гадзiн.
Вы любiце аэрадромы? Мне яны страшэнна падабаюцца. Яны чысцейшыя i больш сучасныя, чым вакзалы на чыгунках. Акуратнасць, як у аперацыйнай. Галасы на незнаёмых мовах, скалечаныя дынамiкамi, клiчуць пасажыраў у гарады далёкiя i дзiвосныя. Праз шырокiя шыбы вiдаць, як прызямляюцца i ўзлятаюць паветраныя гiганты. Гэта фантастычна i мае сваё хараство. Я паабедала, потым спакойненька села ў ангельскае крэсла, падобнае на купiну моху, i тут з дынамiкаў да мяне данеслася доўгая фраза, сэнсу якой я не ўлавiла, але пачула слова "Ню-Ёрк" i нумар майго рэйса. Устрывожыўшыся, я азiрнулася. Пасажыры ўставалi.
Па суседству са мной сядзеў у крэсле цiкавы чалавек гадоў пад сорак. Тонкiмi, зграбнымi рысамi твару, крыху ўзлахмачанымi валасамi, адкрытай шыяй ён нагадваў ангельскiх паэтаў-рамантыкаў, у прыватнасцi Шэлi. Разглядваючы яго, я падумала: "Пiсьменнiк альбо музыкант", i мне захацелася, каб ён быў маiм спадарожнiкам у самалёце. Ён заўважыў маю збянтэжанасць i запытаў па-ангельску:
- Прабачце, мадам... Вы павiнны ляцець рэйсам 632?
- Так... А што аб'явiлi?
- Што па тэхнiчных прычынах самалёт затрымлiваецца да шасцi гадзiн ранiцы. Пасажырам, хто жадае начаваць

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -