6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Дзённiк
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/dzennik-204399.html
Кузьма Чорны
Дзённiк
2-га лiпеня 1944 г.
Можа, заўтра, а можа, паслязаўтра наша армiя забярэ Менск. Падыходзiць канец нашым пакутам. Дзякаваць богу, i хвароба мая пакрысе пакiдае мяне. Ад часу, калi я захварэў, прайшло ўжо год i сем месяцаў. Не было яшчэ такога, каб мая паправа спынiлася. Увесь час павольна сочыцца ачуньванне. На гэта я спадзяюся на далейшае i гэта трымае маю душу ў жывой раўнавазе. Ужо i цяпер як мае быць, лёгка i многа, як i да хваробы, працую. Якое гэта шчасце! I як я бываю няўдзячан лёсу, калi часамi мяне апаноўвае смутак! Гэтымi днямi я заўважыў, што ўжо добра бачу лiст паперы ўвесь так, каб пiсаць на iм роўным радком, якi б шырокi лiст паперы нi быў. А яшчэ шэсць месяцаў таму, калi пачынаў перапiсваць "Пошукi будучынi", мне была пакута выпiсаць роўна загаловак i першы радок. Я цыркулем мераў раўналежнасць радка ад берага паперы. Учора паслаў у Цiмкавiчы паштоўку, хоць там, можа, яшчэ i немцы. Але пакуль паштоўка туды падпаўзе, то напэўна ўжо берлiнскага гадаўя там не будзе

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -