Дзень ранняе восенi читать онлайн

Скачать книгу Дзень ранняе восенi

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Дзень ранняе восенi
Автор(ы): Вячаслаў Адамчык
Жанр: Короткие любовные романы
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/dzen_-rannae-voseni-204430.html

Вечаслаў Адамчык
Дзень ранняе восенi
Яны iшлi ўдвух выкатанаю нячутна-пругкiмi веласiпедамi сцежкаю ля шэрых нямогла нахiленых да вулiцы платоў. Стаяла лета, блiзкае да восенi. Можна было ўжо есцi яблыкi. Быў спас: дробна i весела званiлi ў белай царкве, што стаяла на грудку сярод мястэчка i была вiдаць адсюль, з прымесця. За царквою, за густа-цёмным навалам прысад, хаваўся раймаг, таксама белы. Яны iшлi туды: там недзе было людна, гармiдарна, густа, у нешта адно мяшалася людская гаворка. На плошчы перад царквою лёгка патрэсквалi i траслiся па бруку чырвона-слiзкiя "Явы" з каляскамi; ад ветравога шкла, суха мiльгаючы, адсвечвала сонца.
А тут была цiшыня, бязлюднасць i пустая вулiца. Цёмна цвiлi пад нечымi глухiмi вокнамi чырвоныя вяргiнi.
Яны iшлi ўдвух: бацька - высокi мужчына, чырвона-здаровы ў твары, у карычневым касцюме з шырокiмi, не па-цяперашняму, штанамi, i сын - востры плячыма i худы, як хрушч, падлетак у выцвiлай кепцы з пераламаным брылём i ў вялiкi
1 2 3 4 5 6 ... 14 15
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...