Доыги пакой (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Доыги пакой (на белорусском языке)

пакой, якi можна было падзялiць на чатыры меншыя памяшканнi перагародкамi, што складалiся як гармонiк.
Для прыёму з нагоды вяселля Вiкi Нэльсан i Тэда Мора занялi тры чвэрцi залы, i толькi апошняя перагародка была выцягнутая на ўсю шырыню i замкнёная. Быў выстаўлены доўгi стол ля сцяны, апрача таго, па зале былi парасстаўляны меншыя сталы, за якiя можна было сесцi сем'ямi i кампанiямi. Калi Леапольд зайшоў у залу ў пяць хвiлiн на трэцюю, спецыяльна запрошаны аркестр толькi што зайграў танцавальную музыку.
Некаторы час ён паназiраў за ззяючай ад шчасця Вiкi, якая, адказваючы на запрашэнне маладога, выйшла ў цэнтр залы. Тэд Мор аказаўся на выгляд старэйшым, чым уяўляў Леапольд, але калi маладыя паволi паплылi па зале, ён не мог знайсцi ў гэтай пары нiводнага знешняга недахопу. Ён узяў бакал прыгатаванага з шампанскага пуншу i чакаў, пакуль маладыя скончаць танец i выйдуць з круга, каб падысцi да iх.
– Капiтан Леапольд, калi не памыляюся? – спытаў нехта, звяртаючыся да яго. Нечакана з далёкага мiнулага ўзнiк твар – твар стомленага чалавека з усмешкай, якая выкрывала залаты зуб. – Я – Iмi Фантэйн – зводны брат Монiкi.
– Ну, як жа, як жа, – адказаў Леапольд з такiм выглядам, нiбыта ўвесь час думаў пра гэтага чалавека. Монiка рэдка ўспамiнала Iмi, а Леапольд бачыў яго не больш двух разоў на сямейных сустрэчах. Але цяпер сам выгляд Iмi, гэты залаты зуб i ўсё астатняе напомнiла Леапольду, што, недзе побач Монiка i што ён можа ў любы момант сустрэцца з ёю.
– Вельмi рады, што вы змаглi прыйсцi, – яшчэ нехта звярнуўся да Леапольда, i той, азiрнуўшыся, убачыў маладых, што вярнулiся з цэнтра залы. Зблiзку Вiкi аказалася сапраўды прыгожай дзяўчынай, якая тулiлася да мужавага пляча, як i належыць сапраўднай маладой.
– Ну, як жа я мог
1 2 3 4 5 6 7 ... 23 24
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...