Цана прароцтваў (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Цана прароцтваў (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Цана прароцтваў (на белорусском языке)
Автор(ы): Михась Тычина
Жанр: Публицистика
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/cana-praroctva_-_na-belorusskom-azike_-157695.html

Мiхась Тычына Цана прароцтваў "Божа, напiшы за мяне мае раманы, хiба так малiцца, цi што?.." Апошнi запiс Кузьмы Чорнага Лiтаратурная крытыка 20-х гадоў, калi Кузьма Чорны толькi-толькi ўваходзiў у свет прыгожага пiсьменства, прадказвала яму будучыню "беларускага Дастаеўскага". Яна, напэўна, трымала пры гэтым у памяцi словы Максiма Гарэцкага, сказаныя яшчэ ў 1914 годзе: "Скранулася Беларусь, узварухнулiся яе спрадвечныя iмшары, i я з вялiкай надзеяй жду беларускiх Дастаеўскiх, Ул. Салаўёвых i т.п.". Адам Бабарэка, выдатны крытык, сябар Чорнага па лiтаратурнай суполцы "Узвышша", называў яго стваральнiкам "першага беларускага рамана" i нi на шэлег у гэтым не перабольшваў, бо iншыя раманы (Я.Коласа, Ц.Гартнага, Ядвiгiна Ш.) былi няскончаныя на той час. А Чорны апублiкаваў ужо "Сястру" i "Зямлю". Чорны разумеў, што знаходзiцца ў самым пачатку стварэння сапраўднай беларускай прозы, а таму адразу ставiў перад сабою i перад сябрамi па пяры самыя надзённыя i самыя скла
1 2 3 4 5 6 ... 48 49
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...