Буланы читать онлайн

Скачать книгу Буланы

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Буланы
Автор(ы): Кузьма Чорный
Жанр: Классическая проза
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/bulani-231009.html

Кузьма Чорны
Буланы
I
Зямля, зямля! Прасторы ў вятрах - чорныя, з вясёлым зяленiвам расцвету...
Бярозы i хвоi ў вольную восень... Думаюць думу дарогi, гоняць ваду цiхiя рэчкi... I ў цiшынi буры, i ў бурах - цiшыня...
Хмурна думаць пачало неба, i тады ж зямля весялiлася ветрам. Пад дзень пабялела зямля, а днём заснуў пад хвоямi вецер, i заплакала восень снегавымi слязамi. Падала вострая музыка капель i, як сплыў снег, заглядзелася мокрая зямля ў тонкае неба, i ў саду ўсмiхнулiся апошнiя лiсты голае лiпы.
Так i было мокра цэлы дзень ды сумна-весела ад ясна-туманнага неба.
I тады раптам павеяла з поля вялiкаю воляй - неабдымнаю i нявызначанаю, як пачуццё: можа гэта пахла поплавам, цi гаварылi хвоi за полем, цi то гэта сляды соннага ветру, - толькi пацягнула тады Буланага з хлява ў паплавы. Ён аж памахаў аблезлым хвастом ды пацёрся свярбячаю спiнаю аб сцяну. Пасля абнюхаў "качалкi" неперажованага старымi зубамi сена, утоптаную салому пад нагамi ды сцяну, што аддавала сухiм
1 2 3 4 5 6 ... 34 35
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...