6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Беларускiя народныя казкi (на белорусском языке)
Автор(ы):
Жанр: Детская литература
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/belaruskia-narodnia-kazki-_na-belorusskom-azike_-162290.html
БЕЛАРУСКIЯ НАРОДНЫЯ КАЗКI КАТОК ЗЬ ПЕЎНIКАМ ДЫ ЛIСКА Жылi-былi каток i пеўнiк. Збудавалi яны хатку пры лесе.
Кажа раз каток пеўнiку:
- Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачынiся й нiкога ня пускай у хатку. - I пайшоў.
Ажно прыбягае лiска пад акенца ды просiць:
- Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Памяла мне пазыч. Прыехалi госьцi з Замосьця, няма чым печ вымесьцi, пiрагi пячы.
А пеўнiк на гэта:
- Зводзiш ты мяне, зводзiш, - ты мяне абманеш. - Не адчыню я хаткi й табе нiчога ня дам.
- Ах, якi-ж ты злосны! - кажа лiска.
- А я не маню, каб я жыла. Ну, калi ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!
Адчынiў пеўнiк акенца i дае ёй памяло, а лiска не за памяло, а за яго ды наўцекi.
Стаў пеўнiк галасiць: Коцiку-брацiку,
Мяне лiска схапiла,
Зубамi крыльцы шчамiла,
Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,
За высокiя горы,
У глыбокiя норы!
Ратуй мяне! Шкада стала коцiку пеўнiка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лiсiцу дагнаў, за валасы надраў, пеўнiка адабраў.
-

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -