Апошняе каханне князя Мiндоўга (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Апошняе каханне князя Мiндоўга (на белорусском языке)

6lib.ru - Электронная Библиотека
Название книги: Апошняе каханне князя Мiндоўга (на белорусском языке)
Автор(ы): К Тарасов
Жанр: История
Адрес книги: http://www.6lib.ru/books/aposnae-kahanne-knaza-mindo_ga-_na-belorusskom-azike_-192912.html

Кастусь Тарасаў Апошняе каханне князя Мiндоўга Дачцэ Ганне 1 Напярэдаднi купалля ў лясах паблiзу ад мазавецкае мяжы прыпынiлiся на кароткi начлег перад наездам пятнаццаць тысяч коннай лiтвы i русi. Каб вецер не прынёс мазурам выратавальны для iх знак, абозныя на загад вялiкага князя забаранiлi кметам раскладаць вогнiшчы. Адзiны на войска агонь цеплiўся ля намёту Мiндоўга; каля гэтага вогнiшча радзiлiся ўдзельныя князi, якiя прывялi свае палкi i дружыны. Вялiкi князь даводзiў iм задуму наезду. Мiндоўг казаў, што яны мусяць адпомсцiць мазурам за iхны ўдзел у леташнiм сумесным з крыжакамi паходзе на прусаў i жамойць. Палкi мусяць пранесцiся смерчам праз мазурскiя вёскi i мястэчкi ў бок Плоцка i недзе ля Вiслы сустрэць войска князя Земавiта, калi той паспее яго сабраць... Князёў ля агню, у крывавым полымi якога грэлася боства вайны, было разам з Мiндоўгам семнаццаць, усе яны, апроч вялiкага князя, былi паголеныя, як патрабаваў таго iхны малады
1 2 3 4 5 6 ... 165 166
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...