ек, якi паспеў туды раней, сядзеў нерухома каля самай вады, звесiўшы ногi, i зацята глядзеў перад сабой, быццам сiлiўся разгледзець нешта на дне ракi. Побач ляжалi рыбацкiя прылады бляшанка з чарвямi i арэшкавае вудзiльна. Леседзь хоць i была раскручана, але ён пакуль нi разу не закiнуў вуды, бо бляшанка з чарвямi стаяла зачыненая. Рака дымiлася цёплым туманам.
Учора гэтага чалавека бачыў я разам са старшынёй райвыканкома i дырэктарам саўгаса ў садзе. Шырока стаўляючы ногi, ён пахаджваў памiж дрэў, падпёртых калкамi, каб не ламалася ад яблыкаў сучча, i голасна смяяўся. Ва ўсёй яго постацi адчувалiся здароўе i тая абыякавая ўпэўненасць, з якой прывыклi ступаць па зямлi толькi нямногiя людзi. Нават старшыня райвыканкома, якi гаварыў яму пра нейкiя справы, iдучы побач, здавалася, губляўся пад яго насмешлiвым, трохi спагадлiвым позiркам.
Ён быў чалавекам высокага росту, з шырокiмi, крыху прыўзнятымi плячамi, з высокiм iлбом i доўгiмi, закiнутымi назад валасамi, якiя ўжо добра пасiвелi.
Якраз i я апынуўся ля будкi вартаўнiка. Стары Панаська сказаў:
– Бач, як перад гэтым Чыкiлёнкам гнуцца… i наш i той раённы.
Стары дымiў люлькай i соннымi вачмi глядзеў у той бок, дзе за коўратамi сабраўс

Навигация с клавиатуры: следующая страница -
или ,
предыдущая -