Адна гадзина (на белорусском языке) читать онлайн

Скачать книгу Адна гадзина (на белорусском языке)

Рычманда; той, з чыста паголеным шэрым тварам i хударлявай фiгурай, выглядаў куды якiм прыгажуном побач са сваiм пухлявым клiентам.
– Праз пяць хвiлiн пасля таго, як мiстэр Кроствэйт вылез з машыны i пайшоў у кантору, – працягваў адвакат, – на рагу Клэй i Кернi-стрыт загiнуў пад коламi аўтамабiля чалавек па прозвiшчы Ньюхаўс, уладальнiк друкарнi, той што на Калiфорнiя-стрыт. Хутка пасля здарэння палiцыя адшукала аўтамабiль, усяго за квартал ад месца здарэння, на Мантгомеры-стрыт каля Клэй-стрыт.
Здарэнне даволi зразумелае. Нехта адразу ж пасля таго, як мiстэр Кроствэйт увайшоў у кантору, украў машыну i, пагнаўшы яе на поўнай хуткасцi, наехаў на Ньюхаўса, потым, напалоханы тым, што здарылася, кiнуў аўтамабiль i знiк. А цяпер уявiце становiшча, у якiм апынуўся мiстэр Кроствэйт: тры днi таму, едучы за рулём, вiдаць, крыху неасцярожна…
– П'яны, – сказаў без усялякiх эмоцый Кроствэйт, не падымаючы вачэй ад абцягнутых клятчастай тканiнай каленяў, хрыпла-сiплаватым голасам, якi бывае ў людзей з добра прапiтай глоткай.
– Едучы за рулём, вiдаць, крыху неасцярожна па Ван-Нес-авеню, – працягваў Вэнс Рычманд, не звяртаючы ўвагi на рэмарку клiента, – мiстэр Кроствэйт збiў мiнака. Той чалавек не надта пацярпеў i атрымае вельмi шчодрую кампенсацыю за нанесеную шкоду. Але мы павiнны з'явiцца ў суд у наступны панядзелак па абвiнавачваннi ў неасцярожным кiраваннi аўтамабiлем, i баюся, што ўчарашняе здарэнне, у час якога быў забiты той самы друкар, можа нарабiць нам шкоды.
Нiхто не лiчыць, што Кроствэйт быў у машыне, калi тая наехала на друкара, – у нас ёсць шмат доказаў, што яго там не было. Але баюся, як бы гэта здарэнне не павярнулi супраць нас, калi будуць разглядаць выпадак на Ван-Нес-авеню. Як адвакат я ведаю, колькi ачкоў можа набра
1 2 3 4 5 6 ... 15 16
Навигация с клавиатуры: следующая страница - или пробел, предыдущая -
Тёмный фон Светлый фон

Загрузка

Загрузка ...